Беларусь будзе судзіцца з Расеяй, калі не дамовіцца аб кампенсацыі з-за бруднай нафты


Рэканструкцыя нафтапроваду «Дружба» паміж Мазыром і Берасцем у кастрычніку 2018-га. Фота – Forum / ТАСС

Пра гэта 28 чэрвеня паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка на супольным паседжанні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, перадае БелТА.

Пытанне кампенсацыі прыбыткаў, якія краіна не атрымала праз брудную нафту, Беларусь гатовая вырашаць праз суд.

«Тут відавочна, што пытанне ў выпадку недасягнення дамоўленасцяў будзе вырашацца з расейскім бокам праз суд», – сказаў Ігар Ляшэнка.

Адказваючы на ​​пытанне пра лёс няякаснай нафты, якая патрапіла ў Беларусь, віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што ўвесь яе аб’ём выцясняецца назад на тэрыторыю Расеі, якая сама займаецца яе ўтылізацыяй.

«У нас няма ў планах, што мы пакінем яе ў сябе. Такія нашыя дамоўленасці», – заявіў Ігар Ляшэнка.

Агулам Расеі давядзецца ачысціць або знішчыць ад 1 да 3 млн тонаў нафты.

  • 19 красавіка «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расейскай нафты «Urals», якая паступае па трубаправодзе «Дружба». Змест хлорарганічных злучэнняў у нафце перавышаў у дзясяткі разоў стандартныя значэнні.
  • Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – у Мазыры і Наваполацку – былі вымушаныя знізіць загрузку магутнасцяў і панеслі страты.
  • Паводле Ляшэнкі, толькі кошт сапсаванага нафтай абсталявання на Мазырскім НПЗ складае каля $ 30 млн.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары