Беларусь атрымала з Расеі лекі супраць каронавіруса


Расейскія вытворцы цягам чэрвеня пачалі пастаўляць прэпарат «Авіфавір» супраць каронавіруса. Лекі паступілі ў 35 рэгіёнаў Расеі, а таксама і ў Беларусь, паведамляе Расейскі фонд наўпроставых інвестыцыяў.

Расейскі фонд наўпроставых інвестыцыяў і група кампаніяў «ХімРар» адсправаздачыліся, што цягам чэрвеня стварылі першыя 100 тысяч дозаў расейскага прэпарату супраць каронавірусу «Авіфавір». Лекі паступілі не толькі ў расейскія рэгіёны, але і ў Беларусь. Неўзабаве кампанія распачне пастаўкі прэпарату ў Казахстан.

«Авіфавір» зарэгістравалі 29 траўня ў Міністэрстве аховы здароўя РФ. Вытворцы заяўляюць, што лекі – першы прэпарат супраць каронавіруса з рэчывам «Фавіпіравір». «Авіфавір» даказаў сваю эфектыўнасць у клінічных выпрабаваннях і блакуе механізмы размнажэння каронавірусу.

«Авіфавір» з’яўляецца адным з самых эфектыўных у свеце прэпаратаў супраць каронавірусу і дэманструе лепшыя вынікі ў параўнанні з канкурэнтамі, у тым ліку амерыканскім прэпаратам «Рэмдэсівір» ад кампаніі «Gilead Sciences», – заявіў Кірыл Дзмітрыеў, генеральны дырэктар Расейскага фонду наўпроставых інвестыцыяў.

Hавiны
У Беларусі больш за 63 тысячы выпадкаў каронавірусу і 418 памерлых
2020.07.04 14:05

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў