Беларусь атрымала першы транш крэдыту ад Расеі на $ 0,5 млрд


Агульны памер крэдыту – $ 1 млрд.

Беларусь атрымала першы транш расейскага крэдыту. Ягоны памер склаў $ 0,5 млрд, гаворыцца ў паведамленні на старонцы Міністэрства фінансаў:

«У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расейскай Федэрацыі аб прадстаўленні Ураду Рэспублікі Беларусь дзяржаўнага фінансавага крэдыту, заключаным 21 снежня 2020 году, 30 снежня 2020 году на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сродкі першага траншу дзяржаўнага фінансавага крэдыту ў суме, эквівалентнай 0, 5 млрд. долараў ЗША».

21 снежня прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін падпісаў дамову аб вылучэнні Беларусі крэдыту на $ 1 млрд, які плануецца выдаць двума траншамі: у 2020 і 2021 годзе.

У сярэдзіне верасня 2020 году Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Лукашэнкам паабяцаў даць крэдыт у $ 1,5 млрд.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў