Крэдыт на выплату крэдытаў. Масква дае $ 600 млн.

Расея выдасць Беларусі дзяржаўны крэдыт у памеры да $ 600 млн. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў. Паводле яго, сродкі пойдуць на пагашэнне асноўнага доўгу па раней выданых Расеяй пазыках.