Крэдыт на выплату крэдытаў. Масква дае $ 600 млн.


Расея выдасць Беларусі дзяржаўны крэдыт у памеры да $ 600 млн. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў. Паводле яго, сродкі пойдуць на пагашэнне асноўнага доўгу па раней выданых Расеяй пазыках.

Зараз праводзяцца неабходныя для падпісання міждзяржаўнага пагаднення працэдуры, паведамляе ТАСС.

Hавiны
У атрыманне сёмага траншу крэдыту ЕФСР можа ўмяшацца палітыка
2019.03.29 13:25

Антон Сілуанаў таксама заявіў, што Менск да канца красавіка можа атрымаць ад Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) сёмы транш крэдыту ў $ 200 млн.

Ён нагадаў, што Беларусь завяршыла выкананне мер, неабходных для выдачы траншу крэдыту. Гэта дае фонду падставу для прыняцця станоўчага рашэння пра вылучэнне грошай, заявіў міністр.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў