Беларусь атрымае чарговы транш крэдыту ЕФСР, калі выканае ўмовы Фонду


Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ўхваліў ўнясенне змяненняў у Праграму рэформаў для беларускай эканомікі, выкананне якой – ключавая умова для атрымання апошняга траншу крэдыту. Пагадненне аб атрыманні 2 мільярдаў долараў крэдыту было падпісана яшчэ ў 2016 годзе. Беларусь ужо атрымала шэсць з сямі траншаў крэдыту фонду, прычым з істотным спазненнем.

Прычынай унясення зменаў стаў «зрух у графіку рэалізацыі захадаў Праграмы ў межах першых шасці траншаў», паведамляецца ў прэс-рэлізе ЕФСР.

Кантрольную дату правядзення ацэнкі выканання ўмоваў для атрымання апошняга траншу перанеслі з 1 студзеня 2018 года на 1 снежня 2019 года. Таксама быў ухвалены і перанос даты заканчэння крэдыту – 31 сакавіка сёлета. Гэта значыць тэрмін выдавання апошняга траншу вызначаны на першы квартал бягучага года.

Умова атрымання крэдыту – новыя паказнікі па абʼёмах міжнародных рэзерваў, а манетарныя паказнікі былі ўсталяваныя на тым узроўні, якія спрыяюць утрыманню інфляцыі па выніках мінулага года ў межах 6 % (а яна па выніках 2018 году склала 5,6 %).

Таксама ў пералік умоваў уключаная і неабходнасць прыняцця заканадаўства і захадаў, што ўплываюць на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, якой так і не выканалі для атрымання шостага траншу.

Еўразійскі банк папярэджвае пра сістэмныя рызыкі ў эканоміцы Беларусі

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары