Беларусь – Арменія: нічыя


Таварыскі матч з армянскай дружынай на стадыёне Вазгена Саргсяна скончыўся без галоў.

25 сакавіка зборная Беларусі правяла адзін з двух запланаваных на цяперашні міжнародны перапынак таварыскіх матчаў – з камандай Арменіі. Для апошняй гэты матч стаў знакавым: падчас яго з футболам развітаўся Раман Беразоўскі.

Для армянскага брамніка матч стаў 94-м за армянскую дружыну. Стадыён быў аздоблены ягоным партрэтам, на 8-ай хвіліне пад апладысменты гледачоў ён сышоў з поля. На вароты стаў Арсен Беглар’ян.

Матч скончыўся нічыйным вынікам – 0: 0.

Напярэдадні матчу падчас трэніроўкі гулец беларускай збоорнай Рэнан Брэсан пацвердзіў «Прэсболу», што пасля заканчэння сёлетняга сезону пакіне «Рыу Аві». Партугальскі клуб не працягне з натуралізаваным беларусам двухгадовы кантракт, падпісаны ў 2014-ым.

Таварыская гульня Беларусі з Чарнагорыяй пройдзе 29 сакавіка.

Ужо ў верасні зборная возьме ўдзел у кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2018 года: Беларусь чакаюць матчы з Балгарыяй, Люксембургам, Нідэрландамі, Францыяй і Швецыяй.

Аляксандр Хацкевіч заявіў, што за гульнямі двух апошніх дружынаў будзе назіраць на сёлетнім Чэмпіянаце Еўропы па футболе.

ДД

Стужка навінаў