Беларусь апанавала вобласць павышанага атмасфернага ціску


У аўторак, 24 верасня, надвор’е ў Беларусі будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе. Цягам дня чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Цягам дня тэмпература паветра складзе ад 8 да 14 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны нават да 16 вышэй за нуль.

Пры гэтым сіноптыкі раяць звяртаць увагу, што ў начны час цягам бягучага тыдня магчымыя лёгкія маразы. У сувязі з гэтай пагрозай не варта пакідаць на палях выкапаную бульбу і караняплоды.

Беларусы развітаюцца з летам? Сіноптыкі распавялі, калі пахаладае

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары