Беларусь агарнула цёплае паветра з Еўропы


Другога сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі неба. У большасці раёнаў ападкі, пераважна дождж, паведамляе Белгідрамет.

Днём 2-га сакавіка тэмпература паветра ў Беларусі складзе ад пяці да дзесяці градусаў цяпла. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, па большай частцы краіны пройдуць дажджы.

У Менску ў другой палове дня невялікі дождж (верагоднасць ападкаў 70-80 %). Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай ад двух да чатырох цяпла, днём паветра прагрэецца да васьмі вышэй за нуль, вечарам прагназуецца ад чатырох да шасці градусаў цяпла.

Аб’ектыў
«Падняць канапавыя войскі!» У Гомлі пачынаюць карміць галубоў як у Берасці
2020.03.01 20:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў