Беларусь – адна з самых бедных краінаў у Еўропе


У спісе самых бедных краінаў еўрапейскага кантыненту згодна з паказнікам ВУП на душу насельніцтва у 2017 годзе Беларусь заняла 12-е месца. Паводле рэйтынгу, створанага сэрвісам «Vividmaps», побач з нашаю краінай апынуліся амаль усе суседзі ці «калегі» з Савецкага Саюзу.

Самай беднай у рэйтынгу апынулася Малдова. Прыбытак ВУП на душу насельніцтва тут склаў 5 661 долараў ЗША. На другім месцы знаходзіцца Украіна з 8713 долараў. Трэцяе месца дасталася Арменіі – 9456 долараў на аднаго чалавека.

Беларусь знаходзіцца на 12-й пазіцыі рэйтынгу з прыбыткам 18 931 долараў ЗША.

Фота: vividmaps.com

У рэйтынг таксама ўвайшлі Латвія, якая знаходзіцца на 16-м месцы з прыбыткам на кожнага жыхара краіны ў памеры 27 644 долараў, Расея на 18-м месцы з 27 834 долараў і Польшча на 20-м месцы – 29 521 долараў ЗША.

Адзінай суседкай Беларусі, якая не ўвайшла ў рэйтынг – гэта Літва, чый ВУП на душу насельніцтва склаў каля 32 300 долараў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў