Беларусь – адна краіна, а з Горадні ў Менск не пускаюць


Ці ведалі вы, што калі заходняя і ўсходняя Беларусь сталі адной краінай, трапіць з адной часткі ў другую ўсё адно было нельга? Чаму – глядзіце ў праграме «Intermarium».

17 верасня 1939 года Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь з-пад улады Польшчы. Пра гэта вы прачытаеце ў любым падручніку, які прытрымліваецца савецкай гістарыяграфіі. Але вось пра тое, што чырвонаармейцы абдымаліся з заходнебеларускімі сялянамі, а праз мяжу не пускалі, там не пішуць.

Насамрэч, мяжа паміж усходняй і заходняй Беларуссю праіснавала ажно да чэрвеня 1941 года.

«Гэта гучыць парадаксальна і непрыемна, можа быць, для кагосьці. Але рэальна Беларусь уз’ядналі немцы, – распавядае доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Смалянчук у новым выданні праграмы «Intermarium». – Да нямецкай акупацыі […] захоўваліся ўсе памежныя заставы, захоўвалася мяжа і нельга было так проста з Горадні, напрыклад, накіравацца ў Менск».

Больш цікавых фактаў пра «вызвольны паход» Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, якія паўплывалі на лёс вашых продкаў, глядзіце ў праграме «Intermarium» у нядзелю, 16 верасня а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў