Беларусь адмяніла ПДВ на ўвоз электрамабіляў для фізічных асобаў


Рашэнне будзе дзейнічаць да канца 2025 году. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкаю на Дзяржаўны мытны камітэт.

У Беларусі ад 15 чэрвеня 2020 года да 31 снежня 2025 года адмяняецца ПДВ на імпарт электрамабіляў. Рашэнне распаўсюджваецца на грамадзянаў ды рэзідэнтаў Беларусі і выключна на фізічных асобаў.

Пад электрамабілямі маецца на ўвазе легкавыя аўтамабілі М1 ці М1G, якія рухаюцца з дапамогаю электрычнага рухавіка і класіфікуюцца ў субпазіцыі 8703 80 000 2 ГН ЗЭД ЕАЭЗ.

Аб’ектыў
Зручна і экалагічна: у Менску прайшоў першы фестываль электратранспарту
2019.10.26 18:07

Нагадаем, што Лукашэнка падпісаў Указ №92 ад 12 сакавіка 2020 году, які прадугледжвае развіццё электрычнага транспарту ў Беларусі. Таксама ўладальнікі электратранспарту не будуць сплочваць пошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху і ад платы за паркоўку.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў