Беларусь абвалілася ў міжнародным рэйтынгу бяспекі ды аховы здароўя

Беларусь страціла 98 пазіцыяў з пачатку 2020 года ў рэйтынгу бяспекі краінаў у міжнароднай базе звестак «Numbeo». Цяпер Беларусь паводле ўзроўню бяспекі стаіць паміж Дамініканскай Рэспублікай і Кеніяй.

У 2020 годзе нашая краіна ў міжнароднай базе звестак «Numbeo» ў рэйтынгу бяспекі займала 16-е месца са 129 краінаў, а на пачатак 2021 года – 114-е.

Раней Міжнародная федэрацыя хакею спасылалася на гэтыя індэксы ў Instagram, каб паказаць, што Беларусь – бяспечная краіна.

Самай бяспечнай краінай свету на пачатак 2021 года лічыцца Катар, самай небяспечнай – Венесуэла.

Таксама ў рэйтынгу аховы здароўя на пачатак 2021 года нашая краіна страціла 31 пазіцыю ў параўнанні з пачаткам 2020 года. Цяпер, паводле ўзроўню аховы здароўя, Беларусь застаецца паміж Іракам і Азербайджанам. Агулам на пачатку 2020 года Беларусь займала 59-е месца з 93 краінаў рэйтынгу, а на пачатак бягучага года – толькі 90-е.

Дваровыя маршы і флэш-мобы, нягледзячы на маразы. Што адбываецца ў краіне 17 студзеня

СК belsat.eu

Hавiны