Беларусь абралі ў Эканамічную і Сацыяльную раду ААН


Генеральная Асамблея ААН 15 чэрвеня абрала Беларусь сябрам Эканамічнай і Сацыяльнай рады ААН (ECOSOC). Пра гэта паведамляе сайт беларускага МЗС.

«Ганаровае абранне Беларусі ў ECOSOC сведчыць пра высокі ўзровень даверу дзяржаваў-чальцоў ААН да краіны, яе аўтарытэце на міжнароднай арэне, а таксама надзеі, якія ўскладаюцца на Беларусь як на новага члена ECOSOC», – адзначаюць у МЗС Беларусі.

Эканамічная і Сацыяльная рада зʼяўляецца адным з галоўных органаў ААН. У складзе ECOSOC уваходзяць 54 дзяржавы, якія выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй на тры гады па геаграфічным прынцыпе. Шэсць краінаў уяўляюць рэгіён Усходняй Еўропы.

Гэта ўжо дзявяты тэрмін для Беларусі ў складзе ECOSOC. У першы раз Беларусь абралі ў ECOSOC у 1947 годзе.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў