Захварэлi курачкi, захварэлi свiнкi: Беларусь абмяжоўвае пастаўкі свініны і мяса птушкі з Расеі


Праз птушыны грып абмежаваныя пастаўкі птушкі са Смаленскай вобласці, а праз класічную чуму свіней – свініны з Маскоўскай вобласці.

Міжнароднае эпізаатычнае бюро паведамляе, што на тэрыторыі Смаленскай вобласці зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак высокапатагенным грыпам. У сувязі з гэтым ад 21 ліпеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Беларусь з гэтага рэгіёну шэрагу прадукцыі: птушак, іх мяса, яек, пер’я і іншых прадуктаў.

Таксама праз выпадкі захворванняў класічнай чумой свіней у Маскоўскай вобласці прыпыняюцца пастаўкі ў Беларусь свіней і іх мяса, заапаркавых і цыркавых жывёлінаў, якія ўспрымальныя да гэтай хваробы. Акрамя гэтага адмененыя раней выдадзеныя дазволы на ўвоз гэтых тавараў у Беларусь.

ГА, belsat.eu паводле dvpn.gov.by

Стужка навінаў