Беларусь абмежавала імпарт свініны


Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі свініны з асобных рэгіёнаў Расеі, Украіны і Польшчы праз зарэгістраваныя там выпадкаі афрыканскай чумы свіней (АЧС).

На тэрыторыі Саратаўскай і Іванаўскай вобласцяў Расеі зарэгістраваныя новыя выпадкі захворвання жывёлаў афрыканскай чумой свіней. Аналагічныя выпадкі зарэгістраваныя ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны, а таксама ў Мазавецкім, Люблінскім і Падляскім ваяводствах Польшчы.

У сувязі з гэтым 22 лютага Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з гэтых рэгіёнаў РФ, Украіны і Польшчы жывых свіней, свініны, у тым ліку, мяса дзікоў, прадуктаў перапрацоўкі, скураной, рагакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, а таксама кармоў, ужыванага раней абсталявання для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней.

Адмененыя раней выдадзеныя дазволы на ўвоз такой прадукцыі з названых рэгіёнаў.

ВД, паводле interfax.by

Стужка навінаў