«Беларусь-1»: Мікалай Лукашэнка намалаціў 5 тон збожжа


Дзяржаўнае тэлебачанне паведамляе, што малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай намалаціў учора на камбайне 5 тон збожжа.

Учора падчас візіту ў Шклоўскі і Аршанскі раёны Аляксандр Лукашэнка наведаў поле ААТ «Александрыйскае», дзе працаваў у дзяцінстве. Лукашэнка прапанаваў выпрабаваць камбайн: месца камбайнера заняў адзін з працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, побач з ім размясціўся 12-гадовы Мікалай Лукашэнка, а сам Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы ля кабіны.

«Пейзаж палёў зачароўвае. У гэтыя хвіліны, можа быць, адзіныя сам-насам і ўдалечыні ад глабальных клопатаў кіраўніка дзяржавы – магчымасць падумаць пра штосьці сваё, роднае. Пра што ў гэтыя імгненні ўспамінае прэзідэнт – невядома нікому. За рулём – сын, вучыцца кіраваць сучаснай тэхнікай і, што здаецца важней, – працаваць на зямлі. Сёння Мікалай Лукашэнка намалаціў свае першыя ў жыцці пяць тон збожжа», – распавёў у сваім рэпартажы тэлеканал «Беларусь-1».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў