БелАЭС перашкаджае пагадненню паміж Беларуссю і ЕЗ


Еўрапейскі Звяз будзе гатовы падпісаць новы дакумент пра дачыненні з Беларуссю толькі ў выпадку дасягнення дамоўленасці аб БелАЭС. Пра гэта 7 лістапада на пасяджэнні камітэту замежных справах Еўрапарламенту заявіў еўракамісар у палітыцы суседства і пытаннях пашырэння Ёганэс Ган.

Асноўнай тэмай пасяджэння было пашырэння Еўразвязу, але еўрадэпутаты спыталі Гана і пра стасункі з Беларуссю, піша DW.

«Наша мэта – завяршыць, нарэшце, працу над «Прыярытэтамі партнёрства». У гэтым выпадку вынік залежыць ад таго, ці знойдзем мы рашэнне па АЭС у Астраўцы», – заявіў еўракамісар.

Hавiны
Макей прызнаўся, чаму Беларусь не падпісала Пагаднення аб прыярытэтах партнёрства з ЕЗ
2019.03.05 15:13

Пагадненне пра прыярытэты партнёрства паміж Менскам і Брусэлем закліканае стварыць новыя рамкі для ўзаемадзеяння.

У лістападзе 2017 года міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей на саміце ў Бруселі заявіў, што «нічога не перашкаджае» падпісанню новага пагаднення Беларусь-ЕЗ і што дыпламаты працуюць над гэтым.

Але сёлета кіраўнік МЗС адзначыў, што ў дакуменце змяшчаюцца непрымальныя для беларускіх уладаў варункі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў