БелАЭС пачалі правяраць на гатовасць да завозу ядравага паліва


«Дзяржатамнагляд» распачаў правяранне Беларускай АЭС на гатовасць да завозу ядравага паліва, паведамляе Дэпартамент па ядравай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях («Дзяржатамнагляд»).

Комплекс захадаў ладзіць адмыслова створаная група «Дзяржатамнагляду». Падчас правяранняў адмыслоўцы разгледзяць адпаведнасць тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных актаў. Працоўная група вызначыць, наколькі АЭС падрыхтавана да забеспячэння ядравай і радыяцыйная бяспекі, а таксама ці гатовая электрастанцыя для абыходжання з ядравым палівам. Правяранне можа весціся на працягу 30 дзён.

Увод першага энергаблока БелАЭС запланаваны ў 2020 годзе, другога – у 2021.

Беларуская АЭС будуецца паводле расейскага праекту паблізу Астраўца. Гэта выклікала крытыку з боку кіраўніцтва краінаў Балтыі. Галоўным крытыкам БелАЭС з’яўляецца Літва. Улады Літвы настойваюць на тым, што абʼект будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі. Менск зняпраўджвае гэтыя абвінавачванні.

Hавiны
Лукашэнка: Калі Расея не пасунецца ў крэдыце на БелАЭС, Беларусь можа ўвесці санкцыі
2020.02.14 13:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў