БелАЭС гатова да запуску, але энергасістэма краіны не падрыхтаваная


Адмыслоўцы «Белэнерга» канстатуюць наяўнасць значных сістэмных рызыкаў, якія могуць рэалізавацца падчас убудавання ў нацыянальную энергасістэму БелАЭС, піша на гэтую тэму газета «Энергетыка Беларусі».

Чакаюцца рэзкія перапады ў працы энергасістэмы

Галоўны інжынер «Белэнерга» Уладзімір Баброў растлумачыў, што магутнасць беларускай энергасістэмы разам з блок-станцыямі складае 10 ГВт. Пасля ўводу двух блокаў АЭС да іх дададуцца 2,4 ГВт, гэта значыць фактычна 24 % ад існай магутнасці энергасістэмы.

«Цяжкасці будуць звязаныя з перыядычнай зменай магутнасці, яе ўздымам, скідам нагрузак, гэтыя рэжымы неабходна будзе падтрымаць за кошт існых рэзерваў энергасістэмы», – сказаў ён.

Інжынер кажа, што інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму павінна адбывацца адначасова з стварэннем на існых электрастанцыях дадатковых пікаў-рэзервовых магутнасцяў. Пры гэтым Баброў звярнуў увагу на тое, што будаўніцтва рэзервовых магутнасцяў спазняецца і ўвод, як мінімум, першага энергаблоку адбудзецца ва ўмовах іх адсутнасці.

Літва і Украіна могуць адмовіць у ператоку

У сітуацыі, калі з’яўляюцца рэзервовыя магутнасці, іх можна будзе перагнаць праз энергасістэмы суседніх краінаў – Літвы, Расеі ці Украіны.

«Тут трэба браць пад увагу насцярожанае стаўленне Літвы да будаўніцтва Беларускай АЭС, а таксама планаванае адключэнне краінаў Балтыі ад адзінай энергасістэмы былога СССР і іх падлучэнне да энергасістэмы Цэнтральнай Еўропы. Аналагічная сітуацыя назіраецца і ва Украіне, якая таксама плануе падключэнне да энергасістэмы Цэнтральнай Еўропы», – сказаў Баброў.

Што рабіць з залішняй магутнасцю?

«Дастаткова складаным», на думку інжынера, зʼяўляецца забеспячэнне ўстойлівай працы АЭС пры адначасовай надзейнасці энергасістэмы ў цэлым. Паводле яго словаў, гэта звязана з асаблівасцямі беларускай энергасістэмы, у якой цеплаэлектрацэнтралі і кандэнсацыйныя электрастанцыі па ўсталяванай магутнасці дзеляцца ў суадносінах прыкладна 50/50.

Але, «з-за нераўнамернасці сутачнага графіку электраспажывання забеспячэнне кругазвароту рэзерву створыць нам пэўную праблему».

«На піку нагрузкі энергасістэма зможа забяспечыць 1200 МВт такога рэзерву, але, калі спажыванне пачне падаць, які кругазварот павялічыцца. Што рабіць з ім у гадзіны начнога правалу электраспажывання? Гэта пакуль не зразумела», – канстатуе галоўны інжынер.

Абласныя энергаабʼяднанні атрымаюць страты

Адмысловец прагназуе таксама чаканае пагаршэнне эканамічных і фінансавых паказнікаў абласных энергаабʼяднанняў пасля ўводу БелАЭС.

«Зменяцца не толькі рэжымы працы, але і абʼёмы адпускной спажыўцам таварнай прадукцыі. Такім чынам, знізяцца і прыбыткі абласных энергасістэмаў. Пастаянная выдаткі пры гэтым не зменяцца – абсталяванне ёсць, амартызацыйныя адлічэнні застаюцца, персанал працягвае працаваць», – сказаў Баброў.

Пытанняў больш чым адказаў

«Як у выніку адбудзецца ўбудаванне Беларускай АЭС у энергасістэму, пакажа толькі час. Колькі б мы не пралічвалі на паперы розныя варыянты, якімі б лічбамі і звесткамі не аперавалі, толькі сумесная праца ўсёй энергасістэмы дазволіць нам забяспечыць надзейнае і стабільнае яе функцыянаванне», – рэзюмаваў галоўны інжынер «Белэнерга».

СК belsat.eu

Стужка навінаў