БелАЭС дазволілі выконваць фізічныя эксперыменты на малой магутнасці на энергаблоку №1


Пра дазвол на права выканання фізічных эксперыментаў на малой магутнасці на энергаблоку №1 на БелАЭС паведаміла прэс-служба Дэпартаменту па ядравай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі (Дзяржатамнагляд).

БелАЭС таксама атрымала права на выкананне прац па абыходжанні з эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі.

«Дадзенае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, які ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам разгледзеў вынікі экспертызы дакументаў, якія абгрунтоўваюць бяспеку, і правёў праверку гатовасці Беларускай АЭС выканаць заяўленую дзейнасць», – адзначаецца ў паведамленні.

Астравецкую АЭС пабудавала кампанія «Росатом» за расейскі крэдыт пад сваё ж уранавае паліва. План Лукашэнкі прадаваць энергію ў Літву праваліўся – Сейм заканадаўча забараніў купляць беларускую электрычнасць, бо АЭС небяспечна блізкая да літоўскай сталіцы.

Першы энергаблок БелАЭС плануюць увесці ў эксплуатацыю ў першым квартале 2021 года (энергетычны пуск чакаецца ў лістападзе сёлета), другі – у 2022 годзе.

Аб’ектыў
Галубы лятаюць над рэактарам – на БелАЭС загружаюць паліва
2020.08.07 23:20

belsat.eu

Стужка навінаў