Бел-чырвона-белы сцяг на трыбунах у Люксембургу. Беларусь перамагла ў вельмі важным матчы


Два галы ў матчы 5-га тура Лігі нацый зборнай Люксембургу забіў Станіслаў Драгун. Вынік гульні — 2:0.

Пасля 5 тураў групавога этапу дывізіёну «D»:

1 Беларусь — 11

2 Люксембург — 9

3 Малдова — 8

4 Сан-Марына — 0

Заўзелі за зборную Беларусі нашыя суайчыннікі з бел-чырвона-белай атрыбутыкай.

Бел-чырвона-белы сцяг на трыбунах у Люксембургу

У нядзелю Беларусь згуляе ў гасцях з Сан-Марына. Для выхаду ў плэй-оф дывізіёна D Лігі нацый нашай камандзе дастаткова не прайграць. Ужо там з яшчэ трыма супернікамі Беларусь разыграе адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў