Бегламу беларускаму бізнесоўцу Авяр'янаву выставілі новае абвінавачванне


Праваахоўныя органы Беларусі пашырылі абвінавачванне ў дачыненні да бізнесоўца Юрыя Авяр’янава, экстрадыцыі якога з Германіі дамагаецца Менск. Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Дзмітрый Брылёў.

«Працэдура экстрадыцыі працягваецца. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з германскім бокам. Усе дакументы, якія ў нас запытвалі, падалі. З актуальнага: нядаўна быў пашыраны абʼём абвінавачванні [Авярʼянава]. Акрамя нявыплаты падаткаў яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі», – сказаў Брылёў.

У 2017 годзе Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да Юрыя Авярʼянава, а таксама шэрагу кіраўнікоў камерцыйных структур у сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў субʼектамі гаспадарання. Неўзабаве сілавікі затрымалі шэсць топ-мэнэджараў Авярʼянава. Сам бізнесовец быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

У студзені 2018 года Авярʼянава затрымалі ў Германіі паводле запыту беларускага боку. Праз пэўны час яго вызвалілі з-пад варты, але прынялі меры, каб ён не збег ад праваахоўных органаў.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў