БДІПЧ АБСЕ – пра апошнія прэзідэнцкія выбары: Мы не ўжываем слова «фальшаванне»


Дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе Міхаэль Георг Лінк распавядае «Белсату», што міжнародная супольнасць мяркуе пра апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, чаму знятыя санкцыі з Лідзіі Ярмошынай і якія перспектывы дачыненняў афіцыйнага Менску з Захадам. Глядзіце відэа.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGN2Q4VG9RODZ1T3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Вы толькі што закончылі сустрэчы з Уладзімірам Макеем, міністрам замежных справаў Беларусі. Распавядзіце пра гэтую ды іншыя сустрэчы, што вы правялі ў Менску, і які іх вынік.

Так, учора ў нас была сустрэча са старшынём Цэнтральнай выбарчай камісіі спадарыняй Ярмошынай, мы сустрэліся з намеснікам міністра замежных справаў і сёння з міністрам замежных справаў. Мы абмеркавалі рэкамендацыі апошняй справаздачы і тое, як мы цяпер будзем працаваць над гэтым.

Вы абнародавалі гэтую справаздачу ўчора. І напярэдадні вашага візіту Мікалай Лазавік, намеснік старшыні Цэнтрвыбаркаму, сказаў, што БДІПЧ адмыслова гэтак доўга публікуе сваю справаздачу, каб убачыць, якая будзе геапалітычная сітуацыя і падагнаць яе высновы пад нечыя інтарэсы. У якасці станоўчага контрпрыкладу ён прывёў назіральнікаў СНД, якія, у адрозненне ад вас, абвяшчаюць свае высновы адразу пасля выбараў, бо проста канстатуюць сітуацыю, якая яна ёсць. Наколькі вы згодныя з гэтымі заявамі?

Гэта – звычайная працэдура. Ёсць папярэдняя заява. А потым, зыходзячы з гэтага – падрабязны збор высноваў і рэкамендацыяў у апошняй справаздачы. Калі б мы пад некага падладжваліся, то папярэдняя заява і падрабязныя высновы адрозніваліся б, але яны дакладна аднолькавыя.

Наконт самой справаздачы – яна займае больш за 40 старонак, не кожны яе асіліць. То акрэсліце, калі ласка, яе сэнс. Ці былі прэзідэнцкія выбары ў кастрычніку 2015-га дэмакратычныя?

Малюнак ніколі не бывае чорна-белым. Мы не можам сказаць – свабодныя, справядлівыя, дэмакратычныя, ці вартыя даверу… Гэта – палітыка, а мы мусім грунтаваць нашыя назіранні на фактах.

Улічваючы ўсе адценні шэрага, ці ёсць прычыны меркаваць, што выбары маглі быць сфальшаваныя? Ці, паводле вашага назірання, вы можаце сказаць, што – не, такога быць не магло?

Мы дэталёва адказалі на гэта ў справаздачы. Былі станоўчыя элементы, што да магчымасцяў праводзіць кампанію – менш запалохвання. Але з другога боку мы адзначаем аспекты, што падрываюць давер. У нашай справаздачы вы знойдзеце і тое, і другое. Таму немагчыма сказаць, што не было паляпшэнняў, але і нельга сказаць, што ўсё прайшло ідэальна. Але ідэальна ніколі не бывае нават у маёй краіне – Нямеччыне. Мы заўсёды заўважаем нейкія недахопы. Але найважнейшае пытанне – ці вартая даверу праца над рэкамендацыямі ці не? Цяпер трэба глядзець наперад – на працу над канкрэтнымі рэкамендацыямі.

У Нямеччыне, нягледзячы на магчымыя недахопы, наўрад ці занадта шмат магчымасцяў для фальшаванняў. А ў Беларусі? Маглі быць ці не маглі быць?

Мы ясна заявілі сваю заклапочанасць у пытанні падліку галасоў. Мы не ўжываем слова «фальшаванне». Гэта – палітычная выснова. Мы не робім палітычных высноваў. Але мы выказалі сваю заклапочанасць у справе падліку галасоў, у справе рэгістрацыі кандыдатаў – калі гэты працэс вельмі складаны. Бо на выбарах шмат якія рашэнні прымаюцца задоўга да дня выбараў – каго рэгістраваць, а каго – не. Таму гэта – шырокая і вельмі дэталізаваная карціна, якую мы спрабуем апісаць. І гэтая справаздача мусіць быць не канцом, а пачатковым пунктам для ўжывання рэкамендацыяў, каб не страчваць зноў часу гэтак, як гэта было пасля мінулых справаздачаў.

У сувязі з тым, што шмат якім папулярным апазіцыйным палітыкам не было дадзена магчымасці балатавацца, як, напрыклад, Мікалаю Статкевічу, на мінулых выбарах вельмі папулярнай тэмаю стала тэма байкоту выбараў. Распавядзіце пра вашае бачанне байкоту выбараў – ці ён магчымы і якія можа даць вынікі?

Тут я мушу быць асцярожны, каб не ўмяшацца ў рашэнне палітычных партыяў – удзельнічаць у выбарах ці не. Гэта іх права – вырашаць. Але сам той факт, што яны не бяруць удзелу, не робіць аўтаматычна выбары недэмакратычнымі.

Размаўляў Стас Івашкевіч

Стужка навінаў