БДІПЧ АБСЕ не будзе рабіць ацэнку выбараў у Беларусі


БДІПЧ не будзе публікаваць ацэнкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта сказала радыё «Свабода» Каця Андруш, прэсавая прадстаўніца Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) у Варшаве.

«Хоць БДІПЧ працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі, мы не будзем публікаваць ніякіх высноваў адносна выбараў прэзідэнта проста таму, што мы не будзем назіраць за імі», – адзначыла Андруш.

Такое рашэнне яна патлумачыла тым, што «ўлады прызначылі выбары больш за два месяцы таму, і яны выдатна разумеюць, што БДІПЧ мае патрэбу ў своечасовым запрашэнні, каб назіраць за ўсімі аспектамі выбараў, уключаючы не толькі сам дзень выбараў, але і папярэдні перыяд».

«Прывяду толькі адзін прыклад: фармаванне выбарчых камісіяў і рэгістрацыя кандыдатаў ужо завершаныя, і гэта якраз сферы, якія, паводле БДІПЧ, патрабуюць удасканалення», – адзначыла Андруш.

Hавiны
БДІПЧ АБСЕ ўпершыню не будзе назіраць на выбарах у Беларусі — не атрымалі афіцыйнага запрашэння ад МЗС
2020.07.15 14:39

Раней стала вядома, што місія БДІПЧ АБСЕ ўпершыню не прыедзе ў Беларусь, каб назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі. Прычына – адсутнасць афіцыйнага запрашэння ад МЗС.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў