БЧ рассадзіць пасажыраў па-новаму


Беларуская чыгунка з 15 па 29 красавіка 2020 будзе прадаваць білеты на цягнікі з выкарыстаннем новай схемы рассаджвання ў вагонах, падае прэс-цэнтр БЧ.

Паводле новай схемы рассаджвання, у купэ змогуць ехаць максімум двое пасажыраў, у плацкартным адсеку – максімум трое. Тым пасажырам, якія захочуць ехаць у адным купэ ўтрох або ўчацвярых, білеты прададуць пры ўмове, што да гэтага ў купэ не было прададзенае ніводнае месца.

Пры афармленні білетаў у вагоны з месцамі для сядзення схема рассаджвання будзе залежыць ад іх канфігурацыі – «два плюс два» ці «тры плюс два». У двухмесным шэрагу пасажыр сядзе каля вакна, у трохмесным – адзін чалавек каля акна, другі – праз месца ля праходу (сярэдні шэраг застаецца вольным).

«Новая схема рассаджвання будзе ўжывацца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, гэтак і праз інтэрнэт», – гаворыцца ў паведамленні.

Часовыя захады дазволяць пасажырам прытрымлівацца дыстанцыі, выконваючы рэкамендацыі Мінздароўя ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі.

БЧ удакладняе, што пасажыры, якія набылі квіткі да ўвядзення новай схемы змогуць заняць месцы згодна з набытымі білетамі.

Hавiны
Білеты на цягнікі, адмененыя праз каранцін у Еўропе, можна будзе вярнуць бестэрмінова
2020.03.15 22:36

Таксама ў чыгунцы дадаюць, што ад 14 красавіка білеты на цягнікі міжрэгіянальных лініяў будуць прадавацца не раней за 20 сутак да адпраўлення.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў