БАЖ: Асвятленню выбараў дзяржаўныя медыі надаюць менш увагі, чым спорту ці надворʼю


«Беларуская асацыяцыя журналістаў» ацаніла асвятленне выбарчай кампаніі беларускімі медыямі.

Дадзеныя маніторынгу кажуць пра тое, што мадэль асвятлення сёлетніх парламенцкіх выбараў у Беларусі застаецца традыцыйнай: ім надаецца менш увагі, чым спорту ці надворʼю.

Таксама ГА «БАЖ» звярнуў увагу на тое, што дзяржаўныя медыі пераважна падаюць «неперсафікавуную» інфармацыю пра ініцыятыўныя групы і патэнцыйных кандыдатаў. Разам з тым часам падаецца інфармацыя пра некаторыя праўрадавыя арганізацыі, што ўдзельнічаюць у зборы подпісаў, а іх прадстаўнікі атрымліваюць магчымасць выступіць у эфіры.

Рэпартаж «Белсату» пра пікет пад бел-чырвона-белымі сцягамі

У той час як недзяржаўныя медыі, якія сталі абʼектамі маніторынгу, імкнуліся пазбягаць «неперсафікаванай» манеры падачы інфармацыі пра выбары-2016.

Адна з высноваў даследавання ГА «БАЖ» заключаецца ў тым, што сёлетняя кампанія з пункту гледжання асвятлення дзяржаўнымі медыямі мае быць яшчэ больш «непрыкметнай». Галоўнымі яе прамоўтарамі, верагодна, будуць не палітычныя партыі ці сілы, а ЦВК, выбарчыя камісіі ды іншыя дзяржаўныя ўстановы.

НМ, belsat.eu, паводле грамадскае абʼяднанне «БАЖ»

Стужка навінаў