База «дармаедаў» так і не запрацавала, аплаты за ЖКГ вырастуць з наступнага году


Тэрмін аплаты «дармаедамі асобных камунальных паслугаў паводле поўных тарыфах пераносіцца на 1 траўня наступнага года. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай, паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч, піша БелТА.

Перанос тэрмінаў, паводле афіцыйнага каментара чыноўнікаў звязаны галоўным чынам з мэтай недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за паслугі.

Паводле намесніка міністра база грамадзянаў, якія не занятыя ў эканоміцы, фармуецца са звестак, якія паступаюць ажно з 50 крыніц. У выніку для таго, каб былі дакладныя звесткі, праводзіцца правяранне фактаў.

Hавiны
Тыя, хто працуе або вучыцца за мяжою, вымушаныя будуць давесці, што не дармаеды
2018.11.07 18:13

Агулам база «дармаедаў была афіцыйна запушчана з 1 снежня 2018. Але праца над ёй вядзецца ўвесь час.

Зафіксаваныя выпадкі, калі ў базу траплялі асобы, якія не маюць ніякага дачынення да дэкрэту, больш за тое – даўно памерлыя людзі, школьнікі, пенсіянеры.

Аб’ектыў
Змены ў антыдармаедскі дэкрэт: сужэнцы чыноўнікаў міждзяржаўных органаў – больш не дармаеды
2019.05.29 22:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў