Баварскі палітык накіраваў у рэзідэнцыю Мэркель аўтобус з уцекачамі


Адзін з кіраўнікоў гораду ў Баварыі не пагаджаецца з міграцыйнай палітыкай Нямеччыны.

Петэр Драер, які з’яўляецца адным з кіраўнікоў адміністрацыі гораду Ландсхут, накіраваў у рэзідэнцыю нямецкага канцлера Ангелы Мэркель аўтобус з 31 сірыйскім уцекачом.

З гораду ўцекачы выехалі а 10-й раніцы, усе зрабілі гэта добраахвотна, сцвярджае Драер. Такім жэстам палітык імкнецца паказаць, што «немагчыма працягваць палітыку ў стасунку да ўцекачоў у цяперашнім выглядзе».

Сірыйцы прыбылі ў баварскі горад легальна, і меліся быць расселеныя ў адмысловых прытулках. Але фактычна вымушаныя былі жыллё шукаць самастойна.

Планы прыняць вялікую колькасць уцекачоў Петэр Драер абмяркоўваў з Ангелай Мэркель яшчэ ў кастрычніка. Ён тады заявіў, што «мы не можам гэтага зрабіць». Палітык тады палічыў, што калі Нямеччына прыме 1 млн уцекачоў, на яго акругу прыйдзецца 1,8 тыс. асобаў.

«Іх мы прымем, а астатніх я пасаджу на аўтобус і накірую ў Берлін да рэзідэнцыі канцлера», – цытавала Драера газета «Die Welt».

Паводле выдання, Мэркель заўважыла, што па такой логіцы прыйдзецца накіраваць уцекачоў у тыя краіны, адкуль яны прыехалі, толькі потым яны ўсё роўна вернуцца ў Нямеччыну.

У мінулым годзе Нямеччына прыняла амаль 1,1 млн уцекачоў.

НМ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў