«Бацюшка са свастыкай» выйшаў на волю. Справу пра гвалт дачцэ яшчэ не закрылі


18 лістапада з папраўчай калоніі ў Шклове вызвалілі асуджанага святара Канстанціна Бурыкіна, вядомага як «бацюшка са свастыкай». Пра гэта паведамляе TUT.by.

Святар правёў за кратамі роўна тры гады за захоўванне патронаў і пісталета.

Hавiны
У БПЦ патлумачылі, чаму не пазбавілі сану святара Бурыкіна, якога вінавацяць у згвалтаванні дачкі
2019.06.27 12:31

Паводле TUT.BY, Бурыкін дагэтуль знаходзіцца ў статусе падазраванага ў межах крымінальнай справы за сексуальны гвалт у дачыненні да ягонай старэйшай дачкі Аляксандры 1999 года нараджэння. Але абвінавачанне «бацюшку са свастыкай» пакуль і не выставілі. На днях сілавікі затрымалі мачыху дзяўчыны, але праз тры дні яе адпусцілі.

Паведамляецца, што святар з другой жонкай адмовіўся ад зносінаў з псіхолагамі і сексолагамі, а таксама паліграфу.

«Спадзяюся, жыццё пакарае і яго, і Волю (другую жонку святара. – Рэд. Belsat.eu)», – заявіла дачка святара.

Hавiны
Генпракуратура: Пацярпелая па справе святара Бурыкіна, якога вінавацяць у сексуальным гвалце – ягоная дачка
2019.06.25 16:20

У 2017 годзе суд прызнаў святара Канстанціна Бурыкіна вінаватым у незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вясной 2019 года міліцыя распавяла пра новую крымінальную справу ў дачыненні да «бацюшкі са свастыкай» паводле яшчэ аднаго артыкулу: згодна з версіяй следства, ён, будучы ў 2014-2016 гадах намеснікам кіраўніка Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу, выдаткаваў на ўласныя патрэбы частку грошай, якая прызначалася на камандзіроўкі спартоўцам. Шкоду ацанілі ў 17,5 тысячы рублёў.

Таксама намеснік генпракурора Аляксей Стук паведаміў, што пра трэцюю справу: Бурыкіна вінавацяць у «гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні заведама малагадовай асобы». Пацярпелай па справе з’яўляецца ягоная дачка – паводле следства, Бурыкін гвалтаваў дзяўчыну з 2012 да 2016 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў