«Бацьку хлусні» адплочваюць паводле спраў ягоных. Але Віктара Лукашэнку шкада

лукашенко
Фота: president.gov.by

Некалькі думак пра фэйкі ад Лукашэнкі.

Пачнем з інфармацыі агенцтва «Интерфакс-Запад».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што інфармацыя аб тым, што на адным з рахункаў яго сына знаходзіцца амаль $1 млрд, з’яўляецца «жудасным фэйкам», падкінутым з Расеі.

Паводле слоў прэзідэнта, інфармацыя проста фальсіфікуецца, і людзі, якія не разбіраюцца ў банкаўскіх дакументах, вераць гэтым фэйкам. «Людзі ж не разумеюць, што гэта такое. Такія фэйкі будуць пастаянна. І нам трэба гэта мець на ўвазе, з гэтым жыць і змагацца. Дарэчы, гэта падкідваецца структурамі «бабічэўскімі», «незыгарамі» з Расеі. Гэта не наша, гэта з Расеі ідзе інфармацыя. Потым яны прабачацца, здымуць. Але людзям-то ў мазгі ўжо ўкінулі гэта», – працягнуў ён.

Уласна кажучы, я гатовы паверыць, што гэта – фейк. Справа не ў памеры сумы, а ў месцы яе захоўвання. Будзь гэты рахунак у швейцарскім банку на момант увядзення амерыканскіх санкцый супраць шэрагу дзяржаўных служачых Беларусі і членаў прэзідэнцкай сям’і, ён быў бы вядомы грамадскасці значна раней і – арыштаваны. Так што – так, напэўна, фэйк.

Але!

У 1994 годзе машыну будучага прэзідэнта абстралялі каля Лёзна. Потым Юры Захаранка, які расследаваў гэтую справу сцвярджаў, што стралялі не па машыне, якая рухалася, а па той, якая стаяла. Гэта значыць, сказанае сведкамі «здарэння» народнымі дэпутатамі Іванам Ціцянковым і Віктарам Шэйманам Захаранка ттактаваў як спробу стварэння «фэйка» (слова такое ў лексіконе адсутнічала, але сэнс яго існаваў).

У 1995 годзе, пасля гвалтоўнай «эвакуацыі» дэпутатаў ад апазіцыі з Авальнай залы Дома ўрада, прэзідэнт абяцаў прадэманстраваць усім плёнку, якая выкрывае эвакуяваных у тым, што яны займаліся падчас абвешчанай галадоўкі чымсьці няправільным, а «эвакуявалі» іх, наадварот, цалкам мірна. Плёнка знікла ў нетрах Адміністрацыі прэзідэнта таямнічым чынам. Ці была яна наогул?

У 1996 годзе, напярэдадні рэферэндуму, распаўсюдзіўся слых аб тым, што дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання збіраюцца падарваць будынак парламента. Ніякіх доказаў прыведзена не было, але, дзякуй Богу, што і выбуху не было.

У 1998 годзе, каментуючы нібыта прадстаўленую прэзідэнту для азнаямлення справу былога міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіля Лявонава, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што па справе праходзяць дзясяткі кватэр і катэджаў, якія належаць сям’і Лявонава. Нічога з гэтых «дзясяткаў» на суде над Лявонавым не фігуравала.

У 2000 годзе, пасля знікнення годам раней генерала Юрыя Захаранкі, а таксама экс-кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара прэзідэнт сцвярджаў, што абодва яны не толькі жывыя, але і знаходзяцца па-за межамі краіны: Захаранка – у Нямеччыне, Ганчар – дзесьці ў Прыбалтыцы. Яму нібыта пра гэта дакладвалі і нават дэманстравалі нейкія відэазапісы. Нягледзячы на неаднаразовыя звароты сваякоў Захаранкі і Ганчара ў следчыя органы, доказаў таго, што прэзідэнт кажа праўду, прадстаўлена не было.

Новости
Караев о задержаниях: Берем тех, кто игнорирует намеки с ласковым выталкиванием
2020.06.25 20:05

У 2006 годзе дзяржаўнае тэлебачанне дэманстравала шпрыцы і ампулы ад наркотыкаў, нібыта знойдзеныя на месцы намётавага мястэчка пратэстоўцаў супраць абвешчанага перавыбрання Лукашэнкі. Ужо ў 2020 годзе прагучала паведамленне аднаго з аператараў аб тым, што здымка праходзіла ў двары тэлекампаніі, якая дэманстравала гэты сюжэт. Абвяржэння інфармацыі, якая сьведчыла аб тым, што сюжэт «фэйкавы», не было.

У 2010 годзе дзяржаўнае тэлебачанне прадэманстравала нібыта знойдзеныя ў нейкім гаражы завостраныя металічныя прэнты, якія сведчылі, што штаб Уладзіміра Някляева меў намер падымаць паўстанне. Больш да гэтага сюжэту тэлебачанне не вярталася, але тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей заяўляў, што апазіцыя рыхтуе правакацыі і выбухі падчас выбараў. Доказы справядлівасці гэтых заяў прадстаўлены не былі, нягледзячы на рэпутацыю Макея як прыстойнага чалавека.

Новости
БТ показало очередную страшилку про Белый легион
2017.04.13 00:48

У 2017 годзе, падчас так званай «справы патрыётаў», або «справы «Белага Легіёну» дзяржаўнае тэлебачанне прадэманстравала нібыта аператыўныя здымкі таго, як аўтамабіль, па словах каментатараў – запоўнены зброяй, прарываецца з украінскай на беларускую тэрыторыю. Ні разу пасля гэтага гэты аўтамабіль не фігураваў у якасці знойдзенага. Падставай жа для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць былых членаў «Белага Легіёну» называлася паведамленне нейкай «фрау А.», так і не названай па імені. Сама справа была нечакана спыненая, хоць у далейшым ніхто з яе фігурантаў не змог дабіцца прабачэнняў і кампенсацыі за час, праведзены ў зняволенні.

ВИДЕО
Четыре фигуранта дела «Белого легиона» будут добиваться моральной компенсации в суде
2018.03.16 16:36

Гэта далёка не поўны пералік фэйкаў, народжаных альбо асабіста прэзідэнтам, альбо пры ўдзеле прэзідэнта, альбо ў якасці пацверджання слоў, сказаных прэзідэнтам. Можна сказаць, што менавіта Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца «бацькам» гэтага жанру ў беларускай палітычнай культуры.

Так і хочацца спытаць:

– Аляксандр Рыгоравіч, вы што – сапраўды лічылі, што да вас асабіста гэта калі-небудзь не вернецца? Вось, вярнулася! Па бацьку хлусні павінна была б ударыць калі-небудзь зваротная хлусня.

Новости
В Кремле прокомментировали заявление Лукашенко о вмешательстве России в белорусские выборы
2020.06.25 14:33

Магчыма, прэзідэнта Беларусі бянтэжыць той факт, што фэйк з выпіскай з банкаўскага рахунку ягонага сына быў распаўсюджаны праз непадуладны яму тэлеграм-канал. А вось гэта таксама не павінна бянтэжыць. Таму што менавіта па яго ўказанні (асабістым) недзяржаўныя СМІ, якія распаўсюджвалі аб’ектыўную інфармацыю і дзейнічалі ў рамках закона, выганяліся з дзяржаўных друкарняў і сістэмы распаўсюджвання перыядычных выданняў; рэкламадаўцам забаранялася размяшчаць у іх рэкламу; аўтары, якія друкаваліся ў іх, падвяргаліся пераследу за найменшую недакладнасць. Тое ж закранула і інтэрнэт-выданні. Нарэшце, з мэтай перашкоды распаўсюду дакладнай і праўдзівай інфармацыі аб меркаванні выбаршчыкаў пра падзеі ў краіне было забаронена праводзіць несанкцыянаваныя ўладай (а фактычна – Адміністрацыяй прэзідэнта і спецслужбамі) сацыялагічныя апытанні.

Уся сістэма дзяржаўнай улады працавала і працуе, каб абмежаваць доступ грамадзян да незалежнай ад улады інфармацыі, а фэйк – стаў галоўнай зброяй у барацьбе з палітычнымі апанентамі ўлады.

Новости
Лукашенко заявил, что за его оппонентами стоят «кукловоды» в Польше и России
2020.06.25 13:20

Карацей, за што «боролись», на тое і напароліся, спадар Лукашэнка.

Як вы разумееце, Аляксандр Рыгоравіч, пра гэта я магу меркаваць аб’ектыўна, паколькі яшчэ ў 1994 годзе папярэджваў вас асабіста, чым гэта скончыцца.

І – некалькі слоў з нагоды Віктара Лукашэнкі. Яго мне шчыра шкада ў гэтай сітуацыі. Пасля абвяржэння наяўнасці такой сціплай сумы на рахунку яму нават у кампаніі з Рамзанам Кадыравым будзе сорамна з’явіцца. Жабрак нейкі, чэснае слова. Качанава, напэўна, – і то багацейшай будзе.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў