Бацькі першакласнікаў дамагліся адкрыцця беларускамоўнага класу ў Баранавічах


Клас будзе адкрыты на базе гімназіі №4.

Як паведамляе выданне Intex-press, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам гораду кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкаму Сяргей Пузікаў прапанаваў адкрыць беларускамоўны клас у гімназіі.

Першы год дзеці будуць навучацца ў садку №50, а ўжо з другога класу заняткі будуць праходзіць у гімназіі №4.

«Нас такі варыянт задавальняе. Першыя класы гімназіі будуць навучацца таксама ў садках, і мы не выключэнне», – распавяла Intex-press Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц.

Пакуль у клас запісалася 9 чалавек.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары