Бацькі менскай школы № 61 паведамляюць пра масавае атручванне

Каля будынку школы ў 17:30 было больш за 10 машын хуткай дапамогі і 5-6 машын МНС.

Бацькі вучняў кажуць, што некалькіх вучняў ванітуе, кагосьці забралі дадому, а некалькі дзясяткаў дзяцей звярнуліся ў медпункт.

«Моцнае масавае атручэнне шаўрмой, якую давалі ў школьнай сталовай. Жудасная ваніты, слабасць! Вельмі шмат выпадкаў па ўсёй школе».

«Дзеці з’елі шаўрму на сняданак. Усіх, хто еў, неміласэрна рве. Некаторыя пад кропельніцамі ўжо».

Паведамляецца, што ў школу прыехала лабараторыя бактэрыялагічнага і радыялагічнага аналізу МНС.

Дырэктар школы № 61 Ірына Цубікава на тэлефанаванні не адказвае.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што на 18.45 у Менскую дзіцячую інфекцыйную больніцу шпіталізавалі 16 вучняў школы №61. Яшчэ адно дзіця пасля агляду медыкаў і аказання першай дапамогі бацькі забралі дадому.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: sch61.minsk.edu.by

Сітуацыя знаходзіцца на кантролі старшыні Савету Рэспублікі Наталлі Качанавай, віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, в. а. міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча і кіраўніка Менску Уладзіміра Кухарава. Адмысловая камісія высвятляе прычыны здарэння.

Агулам па медычную дапамогу звярнулася ўжо каля 280 школьнікаў. Пацярпелі ў асноўным хлопцы 5-9 класаў. Пасля абеду дзеці сталі звяртацца па медычную дапамогу. У іх назіралася ваніты, дыярэя.

Зараз у школе знаходзяцца прадстаўнікі МНС, лекары-эпідэміёлагі, Следчы камітэт, міліцыя.

Hавiны