Бацькам будуць выдаваць бальнічны, калі іх дзяцей прызнаюць кантактамі 1-га або 2-га ўзроўню


Бацькам будуць выдаваць даведку аб часовай непрацаздольнасці (бальнічны) на час самаізаляцыі іх дзяцей, якія сталі кантактамі першага або другога ўзроўню ў сувязі з COVID-19. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Згодна з пастановай міністэрства № 34, бальнічны ў сувязі з даглядам за дзіцём маюць права атрымаць бацькі, чые дзеці ва ўзросце да 10 гадоў адносяцца да катэгорыі «кантакты першага ўзроўню або другога ўзроўню з наяўнасцю рэспіраторных сімптомаў». Даведка аб часовай непрацаздольнасці выдаецца на тэрмін знаходжання дзіцяці ў самаізаляцыі.

Бальнічны на перыяд самаізаляцыі таксама атрымліваюць і грамадзяне старэйшыя за 18 гадоў, якія самі адносяцца да кантактаў першага або другога ўзроўню з наяўнасцю рэспіраторных сімптомаў.

Hавiны
Каранцін без каранціну. Як каронакрызіс змяніў жыццё беларусаў
2020.04.10 16:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў