Бацька згубіў у лесе траіх дзяцей


14 ліпеня каля 18:00 мужчына з расейскага Беламорску на аўтамабілі УАЗ «Патрыёт» з трыма дзецьмі (ад 4 да 8 гадоў) заехаў адпачыць у лес каля вёскі Аляшкоўка. Шукаючы лепшае месца для кэмпінгу, ён вырашыў паехаць на ровары, пакінуўшы дзяцей у аўтамабілі.

У выніку мужчына заблукаў. Выбрацца ў ляснога масіву яму ўдалося каля вёскі Дзімамеркі. Там ён паведаміў міліцыі, што згубіў дзяцей. Міліцыянты звярнуліся па дапамогу ў пошуках да ратавальнікаў з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Тыя адшукалі аўтамабіль з дзецьсмі а 04:35 у трох кіламетрах ад Аляшкоўкі. Паводле МНС, медычная дапамога ім не спатрэбілася.

ДД

Тэгі: , ,
Глядзі таксама
Каментары