Бацька збіваў свайго сына і прывязваў яго ланцугом да 16-кілаграмовай гіры


Следчы камітэт Кемераўскай вобласці (Расея) распачаў крымінальную справу супраць 51-гадовага жыхара Кемерава, які збіваў 11-гадовага сына і прыкоўваў яго ланцугом да гіры.

Паводле следства, бацька хлопчыка з 2017-га да кастрычніка 2018-га збіваў сына яго папругаю.

«Мужчына думаў, што так выхоўвае дзіця прывучае яго да правільнага жыцця», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Хлопчык часта позна вяртаўся дадому ў надзеі, што ягоныя бацькі ўжо спяць. За гэта бацька прыкоўваў яго ланцугом да 16-кілаграмовай гіры.

У паведамленні СК адзначаецца, што бацькі хлопчыка шмат пілі.

Дзіця па ўласным жаданні змясцілі ў прытулак. Медыкі выявілі ў яго псіхічнае захворванне, якое магло з’явіцца праз гвалт з боку бацькоў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў