Бацька Уладзіміра Кондруся: Нам не даюць сустрэцца з сынам


Апошняга абвінавачанага ў гэтак званай «справе Плошчы», узбуджанай нібыта па факце масавых закалотаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, перавялі ў «Навінкі». Тут Уладзімір Кондрусь пройдзе псіхалагічна-псіхіятрычную экспертызу. Такое рашэнне прыняў сталічны Маскоўскі суд пасля таго, як Кондрусь спрабаваў перарэзаць сабе вены проста ў судовай залі.

Ягоныя бацькі распавялі «Белсату», што не могуць дамагчыся сустрэчы з сынам яшчэ са жніўня.

«Сустрэчу далі нам, але яна не адбылася з-за стану ягонага здароўя – тады ён трымаў самую доўгую галадоўку, апошнія дні. А цяпер мы пыталіся ў суда – абяцаў следчы, але не даў. А тут жа і не дадуць нават», – кажа бацька Уладзіміра Кондруся.

Уладзіміра Кондруся затрымалі сёлета ў чэрвені. Паводле следства, ён удзельнічаў у нападзе на Дом Ураду пад час паслявыбарчых пратэстаў 6-гадовай даўніны. Шэраг беларускіх праваабаронцаў прызнаюць яго палітвязнем. Акрамя Кондруся, фігурантам справы застаецца экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

УШ belsat.eu

Стужка навінаў