Бацька трымае, сын бʼе: як выхоўваюць дзяцей у Баранавічах


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/ukJs2aIbQJc”][vc_column_text]2 красавіка ў адным з баранавіцкіх двароў мужчына трымаў дзіця, пакуль ягоны сын збіваў таго нагамі. Праз месяц у інтэрнэце з’явілася відэа здарэння.

Мікалай Гладкі змясціў на «Youtube» матэрыял, зарэгістраваны камерай відэаназірання ў адным з двароў у Баранавічах месяц таму. На відэа бачна, як на двары гуляюць дзесяцігадовыя хлопцы, потым з падʼезду выходзіць сын з бацькам. Мужчына хапае аднаго з падлеткаў, заводзіць рукі за спіну, а ягоны сын пачынае збіваць таго нагамі.

Пасля гэтага падлетка пачынае «павучаць» дарослы: ён зрывае з яго шапку ды цягае яго за нос і вусны.

Урэшце з падʼезду выходзіць жанчына, якая спрабуе супакоіць мужчыну, але той працягвае нешта казаць пацярпеламу.

TUT.BY падае, што баранавіцкая міліцыя ўжо правяла праверку паводле гэтага факту, і адмовілася заводзіць крымінальную справу – толькі адміністратыўную, паводле арт. 9 частка 1 (наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання). Матэрыялы скіравалі ў суд.

«Нашыя дзеці не абароненыя. Прыйдзе любы дзядзька, вось гэтак жа зробіць, нанясе лёгкія цялесныя, заплаціць штраф і далей жыве. Я не зашпіліла рэмень у машыне – адміністрацыйнае правапарушэнне. І вось гэта тое ж самае? Я не імкнуся да таго, каб яго «закрылі», але ёсць жа нейкія грамадскія працы як пакаранне, каб чалавек памятаў», – абураецца мама Кліма.

Сямʼя пацярпелага нязгодная з адмоваю ўва ўзбуджэнні крымінальнае справы і мае намер звярнуцца ў пракуратуру.

ДД

Стужка навінаў