Бацька пакінуў атруту для каларадскіх жукоў, а ягоная аднагадовая дачка ўзяла і выпіла яе


Здарэнне адбылося ў Камянецкім раёне ў аграгарадку Пелішча 13 чэрвеня.

Аднагадовая дзяўчынка зайшла ў гаспадарчую пабудову, узяла з тумбачкі пластыкавую бутэльку і выпіла вадкасць. Ейны бацька выкарыстоўваў субстанцыю для знішчэння каларадскага жука.

З дыягназам «атручанне» дзіцяці шпіталізавалі. Цяпер дзяўчынка ў рэанімацыі.

У момант здарэння бацькі не было, дзяўчынку даглядала бабуля.

Сям’я выхоўвае яшчэ пяцёх дзяцей. Цяпер вядзецца праверка, прызначаная экспертыза.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў