Бацька гвалтаваў, а маці ведала: менчукоў вінавацяць у гвалце над дзецьмі


У Менску затрыманы беспрацоўны мужчына 1978 года нараджэння, якога падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні ягоных жа дачок 2004 і 2007 гадоў нараджэння. Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў, да гэтага магла быць датычная і маці.

Hавiны
Міліцыя распавяла аб педафіле, які 20 гадоў гвалціў дзяўчынак. Злавіць яго дапамагла налепка аб тэхаглядзе
2019.03.14 20:35

Выявіць гвалт дапамагло анкетаванне дзяўчынак у школе, пасля якога старэйшая школьніца распавяла псіхолагу, што два гады бацька рэгулярнага здзяйсняў з ёй і яе малодшай сястрой палавыя акты і іншыя дзеянні сексуальнага характару.

Сам падазраваны спачатку адмаўляў сваю віну. Але пасля прызнання жонкі заявіў, што неаднаразова ўступаў у інтымныя адносіны з дзецьмі. Рабіў ён гэта дома і ў лесе ў Менскім раёне. Паводле яго, маці дзяўчынак усё гэта ведала, але супрацьстаяць гэтаму не збіралася. Больш за тое, яна дапамагала мужу здымаць парнаграфічнае відэа з удзелам дачок.

Па дадзеным фактам заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 167 КК, якая прадугледжвае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Мужчына затрыманы. Супраць гэтага актыўна пратэставала маці, якая заяўляла, што не будзе каму выконваць сельскагаспадарчыя работы на прысядзібным участку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў