БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў


Гульцы барысаўскага клубу БАТЭ выйшлі ў плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы па суме двух матчаў азербайджанскі «Карабах».

14 жніўня ў матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў УЕФА з БАТЭ на сваім полі згуляў з «Карабахам» 1:1. У першым матчы, тыдзень таму, беларусы былі мацней азербайджанцаў з лікам 1: 0.

У плей-оф кваліфікацыі БАТЭ згуляе з галандскім ПСВ. Пераможца выйдзе ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, той, хто прайграе – у групавы этап Лігі Еўропы.

Матчы адбудуцца 21 і 29 жніўня.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў