БАТЭ саступіў Арсеналу ў Лізе Еўропы


Матч 2-га тура групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы скончыўся для БАТЭ паразай з лікам 2:4.

Матч праходзіў на «Барысаў-Арэне». Ужо пасля 26 хвілін гульні брытанскі клуб забіў беларусам тры мячы. У БАТЭ адзначыліся галамі Іваніч ды Гардзейчук.

Цяпер з 1 балам БАТЭ займае трэці радок у групе «Н» футбольнай Лігі Еўропы. Арсенал узначальвае табліцу з 6 баламі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў