БАТЭ пераможна пакінуў Лігу Еўропы


Аўтар аднаго з галоў Яўген Яблонскі падчас матчу.
Фота: fcbate.by

Барысаўскі БАТЭ 29 жніўня ў хатнім матчы ўсухую перайграў казахстанскую «Астану», аднак прайсці ў наступны раўнд Лігі Еўропы ўсё-такі не здолеў.

На «Барысаў-Арэне» у паядынку ў адказ раўнду плэй-оф Лігі Еўропы падапечныя Аляксея Багі святкавалі перамогу 2:0 дзякуючы галам Максіма Скавыша (на 6-й хвіліне) і Яўгена Яблонскага (на 86-й).

Але ў першай сустрэчы тыдзень таму дружына з Нур-Султана ўзяла верх 3:0. Па суме двух матчаў менавіта казахстанская каманда і прайшла ў наступны раўнд.

«Мы стваралі перадумовы для арганізацыі галоў і ў першым тайме, і ў другім. Вядома, варта было падвойваць лік раней. У пары эпізодаў бракавала літаральна ледзь-ледзь», – адзначыў хаўбек «жоўта-сініх» Яўген Яблонскі, паведамілі ў БАТЭ.

30 жніўня мае адбыцца лёсаванне групавога этапу Лігі Еўропы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў