Барысаўскі БАТЭ перамог з лікам 2-0 венгерскі клуб «Відзі» у матчы Лігі Еўропы. Гулня адбылася на «Барысаў-Арэне», галы забілі Сігневіч і Іваніч.
Цяпер у беларусаў 6 балаў пасля 5 матчаў і яны займаюць другі радок у турнірнай табліцы сваёй групы. У англійскага «Чэлсі» – 12 балаў (пасля 4-х матчаў), у «Відзі» – 6 (беларусы абыходзяць венграў у табліцы дзякуючы вынікам асабістых сустрэчаў), у грэчаскага ПАОКа – 3 (пасля 4-х матчаў).
Матч «Чэлсі»-«ПАОК» зараз праходзіць у Лондане, англічане ўжо вядуць з лікам 1-0.
Калі грэкі сёння не перамогуць англічанаў, то БАТЭ гарантавана застанецца на 2-м месцы перад апошнім турам групавога этапу Лігі Еўропы.
У апошнім туры праз два тыдні БАТЭ сустрэнецца ў Салоніках з ПАОКам.
ІІ, belsat.eu