БАТЭ перамог менскае «Дынама»


Беларускі чэмпіянат па футбол набірае абароты.

У матчы 2-га туру беларускай Вышэйшай лігі барысаўскі БАТЭ на выездзе атрымаў перамогу ў так званым «класіка», перамогшы менскіх «дынамаўцаў» з лікам 2:0. Пасля двух гульняў барысаўчане з двума перамогамі і шасцю ачкамі займаюць першае месца.

Вынікі іншых гульняў туру:

«Славія» (Мазыр) – «Шахцёр»: 1 – 1

«Слуцк» – «Тарпеда-БелАЗ»: 1 – 1

«Белшына» – «Віцебск»: 1 – 1

«Нафтан» – «Граніт»: 0 – 0

«Гомель» – «Нёман»: 0 – 0

Заўтра адбудзецца матч паміж берасцейскім «Дынама» і ФК «Менск».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў