БАТЭ можа згуляць з галандскім ПСВ


Супернікам БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў можа стаць нідэрландскі клуб ПСВ. Адбудзецца гэта ў тым выпадку, калі барысаўскі клуб у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў адолее «Карабах».

6 жніўня ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне пар кваліфікацыі плей-оф Лігі чэмпіёнаў. Па яе выніках пераможца пары БАТЭ–«Карабах» выйдзе ў наступным раўндзе на галандскі ПСВ.

БАТЭ згуляе з «Карабахам» двойчы: 7 жніўня ў Баку і 14 жніўня ў Барысаве.

У выпадку поспеху барысаўскае каманды кваліфікацыйныя матчы плэй-оф, у якіх БАТЭ і можа згуляць з ПСВ, адбудуцца 21–22 жніўня і 27–28 жніўня. Лёсаванне групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў пройдзе 30 жніўня.

ПСВ з Эйндхавену – адзін з найстарэйшых клубаў Нідэрландаў, ён быў заснаваны ў 1913-м.

ДД

Стужка навінаў