БАТЭ абыграў «Русэнборг» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў


Футбалісты барысаўскага БАТЭ 24 ліпеня абыгралі нарвежскі «Русэнборг» з гораду Транхейм з лікам 2:1 у першым матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Гульня праходзіла на «Барысаў-Арэне».

Падчас матчу паміж БАТЭ і «Русэнборгам». Фота: fcbate.by

Матч для БАТЭ пачаўся ўдала. Ужо на 4-й хвіліне Ігар Стасевіч рэалізаваў пенальці – 1:0.

На 25-й хвіліне Кодрансэн з вуглавога зраўняў лік, але ў пачатку другога тайма з падачы ўсё таго ж Стасевіча Скавыш зноў вывеў жоўта-сініх наперад – 2:1.

Матч у адказ пройдзе ў Нарвегіі 31 ліпеня.

19 год пасля дэбюту. Як БАТЭ распачынаў свой шлях у Лізе чэмпіёнаў?

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары