Басовішча 2018. СТРЫМ


Сёння і заўтра ва ўрочышчы Борык у Гарадку (Падляшша) праходзіць 29-ы польска-беларускі фестываль Басовішча. На сцэну выйдуць легенды беларускай музыкі, напрыклад, «Крамбамбуля», «Neuro Dubel», «:B:N:», «Нагуаль». Таксама выступіць адзін з самых папулярных польскіх гуртоў «Lao Che».

Уваход на фестываль вольны, што праўда, ёсць невялікая аплата за месца ў намётавым лагеры.

Таксама сёлета будзе шмат «свежай крыві»: гурты «Петля Пристрастия», «Разбітае сэрца пацана», «The Glitchhh», «Teleport». Сярод іншых будзе і віленскі гурт «Will’n’ska».

Традыцыя Басовішча – удзел гуртоў з Падляшша. У гэтым годзе гэта будуць «Monroe’s Mysterious Death», «ILO&Friends» ды «Ostrov».

Лайн-ап сёлетняга Басовішча (польскі час)

Акрамя канцэртаў у рамках фестывалю будуць праходзіць іншыя мерапрыемствы. Своеасаблівым чылаўтам стане спецыяльна падрыхтаваная БАС-зона – тут можна пасядзець, паразмаўляць, пры нагодзе пазнаёміцца са стэндамі крамаў «Модная цішотка», «Мой родны кут», «imbryk.by».

У суботу а 12:00 у БАС-зоне адбудзецца падзея для дзяцей «Joanna Troc (Teatr Czrevo)», а 17:00 выступіць гурт «Błękitny Nosorożec».

«Белсат» з’яўляецца медыя-партнёрам фестывалю.

jb/НМ, ГА Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары