Баскетбалісты менскіх «Цмокаў» згулялі з выхаванцамі дзіцячага інтэрнату


Гульцы сталічнага баскетбольнага клубу наведалі школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі функцыяў апорна-рухальнага апарату ў Асіповічах.

Акцыю арганізавалі спантанна: дзеткі напісалі ліст, у якім папрасілі баскетбалістаў да іх прыехаць. Што і зрабілі Мікіта Мешчаракоў, Аляксей Лашкевіч і Яўген Белянкоў. З сабой яны прывезлі талісман каманды Цмок, які весяліў дзяцей. А таксама падзяліліся са сваймі юнымі заўзятарамі баскетбольнымі прыёмамі і фінтамі.

Стужка навінаў