Баскетбалістка Кацярына Сныціна выставіла на дабрачынны аўкцыён медаль чэмпіянату Еўропы

Гулец зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна выставіла на дабрачынны аўкцыён бронзавы медаль Еўрабаскету-2007, паведамляе «Трыбуна». Сродкі пералічаць у Беларускі фонд спартовай салідарнасці. Стартавы кошт – $1000.

«Выставіла гэты медаль на аўкцыён, каб падтрымаць беларускі народ. Рэпрэсіі супраць спартсменаў не прыпыняюцца. Мой народ запалохваюць, падманваюць, прыніжаюць. Мне неабыякавая будучыня маёй краіны», – патлумачыла сваё рашэнне Сныціна.

Раней баскетбалістка падпісала адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў супраць гвалту і за новыя выбары.

Hавiны